Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Генеральнаму дырэктару - чатыры мінімалкі

Генеральны дырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Віктар Буры, выступаючы перад рабочымі лесацэха, што належыць аб'яднанню, упершыню назваў суму свайго заробку. Ён, паводле словаў кіраўніка, складае чатыры мінімальныя завадскія заробкі. Рабочыя даведаліся, што мінімальны завадскі заробак на сенняшні дзень складае, аказваецца, прыкладна 32000 дэнамінаваных рублёў. Дырэктар, аднак, не назваў суму сваіх прэміяльных выплатаў і налічэнняў за штомесячныя замежныя камандзіроўкі, дзе сутачныя складаюць 75 даляраў ЗША. Трэба дадаць таксама, што закупы абсталявання для катэджа генеральнага дырэктара толькі за снежань мінулага года склалі болей за 1.700.000 дэнамінаваных рублёў. У той час, як рабочыя цэху зарабляюць усяго 30.000 новых рублёў.

Назад