Куплялі ў складчыну, аддалі за так
Некалькі гадоў таму адносна самастойныя фінансава калгасы раёна купілі ў складчыну камбайны "Ягуар", "Бізон" і некаторую іншую сельгастэхніку. На базе мясцовай райаграпрамтэхнікі быў створаны мехатрад, які аказваў значную дапамогу каўгасам і саўгасам раёна. Нядаўна рашэннем мясцовага райвыканкама мехатрад ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства "Ніва". Узначаліў яго Валерый Табала, які ў свой час не справіўся з кіраваннем на заводзе "Матарыст". Старшыні калгасаў, на сродкі якіх калісьці была закуплена тэхніка, прагаласавалі за гэтае рашэнне, але ў прыватных размовах ставяцца да яго рэзка адмоўна. Цяпер акцыянеры будуць самі ўстанаўліваць тарыфы і расцэнкі калгасам за сваю працу, але на чужой тэхніцы.
Язэп Палубятка
|