Семінар ТАСІС
Два дні ў Гродне працаваў міжнародны семінар па лініі еўрапейскай праграмы ТАСІС. Гэта не першая такая сустрэча ў нашым горадзе. Цяперашні семінар прысвячаўся прыгранічнаму супрацоўніцтву. А дакладней таму, як зрабіць больш жывымі і эфектыўнымі сувязі Гродзеншчыны з суседзямі па еўрарэгіёну "Нёман" у сферы культуры, адукацыі, спорту і турызму. Акрамя гаспадароў, у семінары ўдзельнічалі прадстаўнікі Мар’ямпольскага павету Літвы і Падляскага ваяводства Польшчы. У выступленнях прагучала нямала канкрэтных прапаноў, якія можна будзе рэалізаваць у выглядзе асобных праектаў прыгранічнага супрацоўніцтва. Гэта правядзенне сустрэч спецыялістаў у галіне адукацыі,правядзенне сумесных фестываляў, спартыўных спаборніцтваў і многае іншае.
Л.Капскi
|