Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Новае таварыства

20 лютага ў Ваўкавыску адбыўся семінар на тэму "Краязнаўства - крыніца самасвядомасці".

Ладзілі яго мясцовая грамадская арганізацыя "Аслона" і рэгіянальная суполка ТБМ. Вёў семінар Мікола Кавальчук, кіраўнік "Аслоны" і Ваўкавыскага прадстаўніцтва "Фонду імя Льва Сапегі". З дакладамі і спавешчаннямі выступілі гарадзенскія гісторыкі Генадзь Семянчук, Андрэй Чарнякевіч, Алесь Госьцеў, Уладзімір Хільмановіч. Асаблівую цікавасць прысутных, сярод якіх пераважала моладзь, выклікаў выступ Алеся Белакоза, стваральніка музея ў Гудзевічах. Ён распавеў пра ўласны досвед краязнаўчай працы, а таксама прадставіў іншых рупліўцаў беларушчыны і настаўніцкай працы - Алеся Ляскоўскага і Валянціна Хмару. Менавіта такія людзі забяспечваюць пераемнасць памяці.

Вынікам семінару стала ўтварэнне Ваўкавыскага краязнаўчага таварыства. Яго старшынёй абраны кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук.

Х.Каменскi

Назад