Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гродзенскі хлопец загінуў у Чачні

У Чачні нядаўна загінуў ад кулі чачэнскага снайпера Дзмітры М-ч, які нарадзіўся і амаль усё жыццё пражыў у Гродне. Пра гэта паведаміла газета "Милицейский вестник".

Па сямейных абставінах маці Дзмітрыя, узяўшы абодвух сыноў, з'ехала з Гродна на сваю радзіму ў Расію. Праз некаторы час старэйшага з іх - Дзмітрыя забралі служыць у расійскую армію. Пасля года службы ён трапіў у Чачню, дзе неўзабаве загінуў. Яму было 19 гадоў.

У Гродне хлопец вучыўся ў прафтэхвучылішчы пры аб'яднанні "Хімвалакно" на слесара-рамонтніка. У будучыні ён збіраўся паступаць у вайсковае вучылішча, але давялося пераязджаць у Расію. У вучылішчы яго памятаюць: меў добрыя адзнакі, займаўся спортам. Калі з'ехаў, перапісваўся з дзяўчынай. Яна вучылішча ўжо закончыла.

С.М.

Назад