Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Мітынг не дазволілі, каб не сталі занадта разумнымі

Кіраўнікі мастоўскіх дэмакратычных арганізацый Я.Палубятка і Л.Бартош падалі заяўку ў мясцовы выканкам на правядзенне мітынга 3 сакавіка. У заяве яны патлумачылі мэту: давядзенне да ведама людзей указаў і дэкрэтаў прэзідэнта, а таксама іншых заканадаўчых актаў, якія датычаць рэгулявання адносінаў паміж рабочымі і наймальнікамі. Аднак, правядзенне мітынга не дазволілі.

Як паведамляла наша газета ў мінулым нумары на прадпрыемстве "Мастоўдрэў" адбыўся стыхійны мітынг - рабочыя выступілі з патрабаваннямі павышэння заробку. Як высветлілася пазней, практычна ніхто з іх не ведаў аб тым як законна абаснаваць свае патрабаванні да кіраўніцтва фабрыкай. З тым, каб паправіць прававую сітуацыю, Палубятка і Бартош вырашылі наладзіць мітынг, на якім планавалі правесці тлумачальную працу. Мастоўскія ж чыноўнікі вынайшлі супераргументы, каб забараніць асветнае мерапрыемства для рабочых. Аказваецца, артыкул 2 Закона РБ "Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаваннях" не прадугледжвае тлумачэння дэкрэтаў, указаў і другіх заканадаўчых актаў на мітынгу. Вось так.

А.МАКЕЙ

Назад