Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Мы ізноў лепшыя

Прыемная вестка прыйшла ў Ліду са сталіцы Іспаніі - Мадрыда. На 12-ай міжнароднай выставе будаўнічых канструкцый прадпрыемства "Лідабудканструкцыя" атрымала прыз за якасць і пастаўкі 2000 года. Прыз уручалі прадстаўнікам прадпрыемства ў прысутнасці дыпламатычнага корпуса, афіцыйных асобаў і шматлікіх прадстаўнікоў прэсы. Такога высокага звання лідчане былі ўдастоены за пастаўкі якаснай тратуарнай пліткі ў розныя краіны Еўропы. Дарэчы, у Беларусі гэта прадукцыя выкарыстоўвалася пры будаўнічых работах у Раўбічах і новага лядовага палаца ў Гродне.

Т.ЧАРНАВУС

Назад