Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Колькасць не радуе, паколькі няма якасці…

На Астравеччыне існуе 30 школаў і толькі дзве з іх афіцыйна лічацца з рускай мовай навучання - №1 і №2 у мястэчку Астравец. Астатнія традыцыйна называюцца беларускамоўнымі. Але, на жаль, так толькі лічыцца, бо па-сапраўднаму навучанне на беларускай мове ў іх вядзецца толькі ў старэйшых класах, якія да 1995 года пачалі навучанне на беларускай мове. Астатнія дзеткі пасля вядомага рэферэндуму вучацца з першага класа на чужой мове і прыкрываецца гэта тым, што быццам так вырашылі іх бацькі. Дарэчы, вынікі апошняга перапісу паказалі, што пераважная большасць насельніцтва лічыць сваёй роднай мовай - беларускую і таму дзіўна, што бацькі дагэтуль "вырашаюць" навучаць сваіх дзяцей на чужой мове.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Назад