Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Бацькоў таксама вучаць

Зразумеўшы, што аснова выхавання закладваецца ўсё ж такі ў сям’і, сістэма адукацыі бярэцца за навучанне бацькоў. Ленінскі раённы аддзел адукацыі Гродна правёў на гэтым тыдні заняткі для бацькоў.

У восьмай сярэдняй школе збіралі тых, чые дзеці абяцаюць стаць яркімі асобамі. Гэта школьнікі, якія праявілі сябе ўжо на раённых ды абласных алімпіядах па прадметах, а таксама вызначыліся на конкурсах ды фестывалях. Аказваецца, для таго, каб выхоўваць адораных дзяцей, бацькам таксама трэба мець пэўную суму ведаў у педагогіцы і псіхалогіі. На пытанні, якія з"яўляюцца ў дарослых пры выхаванні вундэркіндаў, і пастараліся даць адказы арганізатары дыскусійнага клуба.

Але сярод нашых школьнікаў будучых "зорак" не так многа. Больш звычайных "сярэднячкоў", ці нават так званых цяжкіх падлеткаў. Як знайсці агульную мову з імі? Адказ на гэтае пытанне пастараліся даць удзельнікі сустрэчы з бацькамі вучняў у 32-й сярэдняй школе абласнога цэнтра. Ці будзе карысць ад такога бацькоўскага ўсенавучу? Ва ўсякім разе, шукаць нейкія новыя формы выхаваўчай работы трэба, -- лічаць многія, хто мае дачыненне да такой надзвычай складанай навукі як педагогіка.

І.ІВАНОЎ

Назад