Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Маленькі сшытак Лявона Вашка

Пры садзеянні гродзенскага грамадскага аб'яднання "Ратуша" выйшаў у свет літаратурна-мастацкі альманах "Маленькі сшытак Лявона Вашка".

Аўтар - малады беларускі пісьменнік, наш зямляк, які нарадзіўся ў Гродне і зараз жыве ў Мінску. Ён аўтар чатырох кніжак, сярод якіх "Еўрапейскія гісторыі", "Паэты-цары", "Гістарызацыя свядомасці". На нашу думку, Лявон нетрадыцыйны беларускі пісьменнік. У ягоным сшытку вы зможаце пазнаёміцца са снамі ў якіх аўтар бачыў Леніна, Сталіна, вядомых беларускіх дзеячоў, і назіраў іх у выглядзе незвычайных і нават скандальных вобразаў. Дарэчы, у ліставаннях вы зможаце пазнаёміцца з праўдзівай перапіскай аўтара з прэзідэнтам Злучаных штатаў Амерыкі Білам Клінтанам. Кніга навогул цікавая найперш пошукам - формы, мовы, жанра - усё тут новае і нязвыклае для беларускай літаратуры. Зрэшты, як і сам пісьменнік, які па-сапраўднаму займаецца ў жыцці толькі творчасцю, прычым, падарожнічае па краіне, свету і піша кніжкі. А паколькі выдаваць іх цяпер вельмі складана, то робіць гэта літаральна сам - стоячы за друкарскай машынай.

Жадаем, каб ягоныя кніжкі дачакаліся вартай крытыкі.

М.КАРНЕВІЧ

Назад