Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Пачатак з мінусам

Цалкам няўдала пачаўся для прамысловасці Смаргонскага раёна двухтысячны год - па галоўных паказчыках раён апынуўся на апошнім месцы.

На прадпрыемствах раёна выпушчана толькі 68% прадукцыі ад таго, што было зроблена ў студзені мінулага года. Толькі завод аптычнага станкабудавання здолеў захаваць свае працоўныя паказчыкі і падобна, што ён нарошчвае выпуск сваёй прадукцыі. Дарэчы, на прадпрыемстве ўдала працуе новая вытворчасць па пашыву адзення. Нядаўна завадскія швеі накіравалі ў Расію партыю мужчынскіх штаноў і зарабілі на гэтым звыш двух тысяч даляраў. Так што, хто працуе, той і мае.

Назад