Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Старшыняў абірае выканкам

Мастоўскі райвыканкам у бягучым годзе не прадоўжыў кантракты з чатырма старшынямі калгасаў, яшчэ з двума працягнуў яго толькі на адзін год.

Пры савецкай уладзе вяскоўцы, хоць і фармальна, але ўсё ж абіралі кіраўніка гаспадаркі. Вядома, кандыдатура зацвярджалася ў райкаме, але тым не менш сход з людзьмі ўсё ж праводзіўся. Старэйшыя людзі распавядаюць, што бывалі нават выпадкі, калі калгаснікі ставілі супраціў новай кандыдатуры і яе вымушаны былі мяняць. Пры лукашэнкаўскай сістэме нават і гэтых фармальных выбараў старшыні калгаснікі пазбаўлены. У снежні 1999 Саўмін зацвердзіў новае палажэнне аб парадку заключэння кантрактаў з кіраўнікамі сельгасгаспадарак, прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці. Мастоўскія "вертыкальшчыкі" хутка скарысталіся новымі правіламі гульні і непажаданых кіраўнікоў прыбралі. Цяпер хай хто-небудзь паспрабуе праводзіць на вёсцы адсябячыну - у момант паставяць на месца.

Я.ПАЛУБЯТКА

Назад