Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Ты мне - я табе

Напрыканцы мінулага месяца на прафсаюзнай канферэнцыі "Аграпрамхарчу" Мастоўскага раёна ішла гутарка пра шэраг аб'ектаў сацыяльнага і культурнага прызначэння, якія недабудаваны ў сельскай мясцовасці.

Каментаваць гэтую сітуацыю ўзялася намеснік старшыні райвыканкама А.Кір'янава. З яе слоў стала зразумела, што гэтая праблема неаднойчы выносілася на абмеркаванне Гродзенскага аблвыканкама, аднак якіх-кольвек станоўчых вынікаў не дачакаліся. Наогул А.Кір'янава лічыць, што паколькі калгасы і саўгасы самастойна не здольныя сёння вырашыць такія праблемы, то за іх павінны ўзяцца на дзяржаўным узроўні. Праўда, райвыканкамаўскі чыноўнік, відаць, разважае толькі катэгорыямі раённага масштаба, не заўважаючы, што дзяржава ў цэлым такая ж бедная, як і Мастоўскі раён.

Назад