Жыллёвая праблема
У Мастоўскім раёне ў чарзе на атрыманне жылля чакаюць 1500 сем'яў.
З іх толькі 198 чакаюць дамоў на вёсках, астатнія - ў горадзе. Трэцюю частку складаюць маладыя сем'і, 300 сямей стаяць у чарзе больш дзесяці гадоў, 230 - жывуць у інтэрнатах. За мінулы год навасёламі стала толькі 118 сем'яў, што складае толькі 7.5%. Калі так і надалей будуць працягвацца справы, то апошнія, хто стаіць у калейцы, змогуць засяліцца ў свае кватэры толькі праз 15 гадоў. Перспектыва не з найлепшых.
Я.ПАЛУБЯТКА
|