З бюджэтам праблемы
Сур'ёзныя складанасці назіраюцца сёлета з папаўненнем бюджэта.
Пры плане 444 млн. новых рублёў у студзені паступленні склалі толькі 288 млн. Аналагічная сітуацыя назіралася і ў лютым. Прычына ў тым, што прастойваюць буйныя прадпрыемствы раёна: агрэгатны, ліцейна-механічны, нават на паў сілы працуюць маслазавод, камбікормавы і ільнозавод. У выніку не атрымалі дагэтуль лютаўскага заробку медыкі і настаўнікі раёна. У лепшым выпадку ім абяцаюць выплаты ў канцы месяца.
|