Кожны пяты подпіс з Ліды
Таварыства беларускай мовы працягвае акцыю па збору подпісаў за адкрыццё Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта.
На сярэдзіну сакавіка іх налічвалася каля 15 тысяч. Толькі ў Лідзе беларускія актывісты сабралі больш трох тысяч подпісаў. Дарэчы, ў СШ №1, якая лічыцца рускамоўнай, сабрана 350 подпісаў, нечакана за БНУ падпісалася 70 супрацоўнікаў райвыканкама. Збор подпісаў працягваецца і ў вёсках раёна. Цікава, што некаторыя кафедры балтыйскіх моваў, якія павінны быць ва ўніверсітэце, згодна планаў павінны мясціцца ў Лідзе.
П.МАКАРЭВІЧ
|