Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

МАРШ СВАБОДЫ

"Беларусь у сэрцы Эўропы. Мы ўздымаем на Зямлі нашую спрадвечную спадчыну. І гэтая сіла расьце са стагодзьдзяў, з разрабаваных руінаў Вялікага Княства, працінае тоўшчу касьцей, раструшчаных сталінізмам, і радыяцыйны попел Чарнобыля. Пакуль мы ёсць, Беларусь будзе жыць. У нас ёсць свая сіла, свой дух і нашая маладосьць. З намі праўда гісторыі і любоў да сваёй краіны. Праўда й любоў мацнейшыя за хлусню й нянавісьць. І мы пераможам"

Такімі словамі сканчаецца ўлётка, якая заклікала людзей далучыцца да Маршу Свабоды. Міліцыянты хапалі на вуліцах тых, хто яе распаўсюджваў, адбіралі, а людзей гэтым разам адпускалі, нягледзячы на тое, што акцыя дазволена Мінскім гарвыканкамам. А.Лукашэнка заявіў 14 сакавіка, што мінскім гарадскім уладам не варта было дазваляць правядзення акцыі. Гэта зусім смешна, бо хто паверыць, што нехта ў нашай краіне наважыцца гэта зрабіць без яго ведама. Ізноў хітрыкі, каб потым сказаць: "я нічога не ведаў". Да ўсяго, ён не забыўся пастрашыць людзей, хто прыйдзе на Марш Свабоды: "если они сделают шаг влево, шаг вправо от закона, то от них шмотье только будет лететь".

На жаль, у гэтым нумары газеты мы па тэхналагічных прычынах не змаглі пазнаёміць чытачоў з падрабязнасцямі падзеяў. Але ў Мінску на акцыі знаходзіўся наш карэспандэнт. Чытайце наступны нумар "БИ".

Назад