Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гэтым разам выбілі шкло

15 сакавіка ў 22 гадзіны вечара ў Гродне адбыўся напад на штаб-кватэру Беларускага народнага фронту па вуліцы Карла Маркса, 11. Выбіты шыбы ў двух вокнах. Міліцыянты, якія праз 10 хвілінаў апынуліся на месцы здарэння, на ўчынак не адрэагавалі.

У 22.15 да старшыні гродзенскага аддзялення Беларускага народнага фронту Сяргея Мальчыка патэлефанавала незнаёмая жанчына, якая паведаміла, што ў 22.00 яна пачула звон шыбаў. Жанчына жыве побач з домам, дзе знаходзіццца штаб-кватэра БНФ. А паколькі гэта яшчэ знаходзіцца ў старым горадзе, дзе даволі добрая акустыка, то яна адразу зразумела, што недзе зазвінела шкло. Яна выйшла на вуліцу і сапраўды пабачыла, што ў двух вокнах, дзе месціцца штаб-кватэра народнага фронту павыбіваты шыбы. Побач нікога не было. У гэты ж час да месца здарэння, метраў з 30, набліжаўся нарад міліцыі. Жанчына адразу звярнулася да трох міліцыянтаў, паказала ім выбітыя шыбы і паведаміла, што чула, як адбылося здарэнне практычна 10 хвілінаў таму. У адказ ёй задалі пытанне: Вы бачылі хто гэта зрабіў? Яна адказала, што не. Тады адзін з міліцыянтаў сказаў ёй, каб ішла дадому, паколькі гэта не яе справа.

Сітуацыю для "БИ" пракаментаваў старшыня Гарадзенскай Рады БНФ Сяргей Мальчык. Ён зазначыў, што падобны інцыдэнт адбываецца ўжо шосты раз. Прычым, гэта заўсёды робіцца тады, калі Беларускі народны фронт праводзіць акцыі. Сяргей Мальчык звязаў гэта напрамую з Маршам Свабоды - 2, які 15 сакавіка адбываўся ў Мінску. Так было і 24 лістапада, калі фронт ладзіў акцыю ў Гродне супраць падпісання Саюзнай дамовы. Так было і пасля правядзення калядаў для беларускіх дзетак у офісе на вуліцы Карла Маркса 11.

У міліцыі сітуацыю пакуль не каментавалі - на працягу дзесяці дзён вядзецца разбіральніцтва.

М.МІКАЛАЙЧЫК

Назад