У глыбінцы 25 сакавіка не патрэбна
Астравецкія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь" 25 сакавіка на плошчы Леніна. Заяўку на правядзенне акцыі яшчэ напачатку месяца ў выканкам падалі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі - І.Крук і М.Ласевіч.
Мэтай мерапыемства арганізатары вызначылі прыцягненне ўвагі грамадскасці да грамадзянскіх працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Мясцовыя ўлады палічылі, што такой неабходнасці ў Астраўцы не існуе, маўляў, грамадзяне раёна і так нядрэнна арыентуюцца ў тым, што і як адбываецца ў Беларусі. Мясцовыя назіральнікі, аднак, сцвярджаюць, што ўлады здорава напалоханы падзеямі 15 сакавіка ў Мінску, тым больш, што рэакцыя Лукашэнкі на гэта была адмоўнай.
М.ВЯНГРОЎСКІ
|