Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

СНІД гвалтуе горад

Катастрафічны рост захворванняў на СНІД адбываецца ў Лідзе.

За апошнія сем месяцаў колькасць віч-інфіцыраваных павялічылася ў 22 разы. Калі ў жніўні мінулага года на ўліку было толькі два чалавекі, то сёння зафіксавана ўжо 45 маладых людзей ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Галоўны санітарны ўрач лідскага эпідэміялагічнага цэнтра А.Палацкі з мэтай прафілактыкі смяротнага захворвання на старонках раённай газеты тэрмінова даў падрабязны інструктаж наркаманам, як правільна карыстацца шпрыцамі, каб зменшыць рызыку заражэння СНІДам. Толькі ці дасць гэта плён?

Назад