Грае дудка беларуская...
Юбілей нараджэння беларускага пісьменніка Ф.Багушэвіча ладзілі ў горадзе Ліда прадстаўнікі патрыятычных грамадскіх арганізацый.
Нягледзячы на ігнараванне мерапрыемства з боку ўладаў, дудка беларуская прагучала на ўсю моц: зрабілі даклад, чыталі вершы, правялі віктарыну. На вечарыне гучала толькі беларуская мова, якую Ф.Багушэвіч бараніў і прапагандаваў. Шкада толькі, што і праз 100 гадоў пасля яго смерці, зноў неабходна прыкладваць мноства намаганняў, каб гучала беларускае слова на справе, а не на паперы.
П.МАКАРЭВІЧ
|