Смаргонь
Пакарысталіся і аддалі...
Пасля пераходу Крэўскага ўчастковага шпіталя ў новы будынак былыя яго памяшканні перададзены ранейшым гаспадарам - мясцовай каталіцкай парафіі.
Будынкі былі пастаўлены яшчэ ў 1921 годзе, аднак пасля падзей 1939 года новыя ўлады прынялі рашэнне перадаць іх пад шпіталь. Сёння іх астатачная вартасць складае 219 мільёнаў рублёў - практычна нічога. Аднак вернікі цепляць надзею нейкім чынам іх аднавіць і адкрыць тут нядзельную школку. Бог дасць - атрымаецца.
|