Смаргонь
Планы за кошт штрафаў
З пачатку гэтага года за парушэнне ляснога заканадаўства штрафы будуць дзяліцца не 10 на 90 % на карысць лясгасу, як у мінулым годзе, а ўжо 30% стануць пералічваць у бюджэт, астатнія 70 на карысць лясгаса.
Так вырашыў працоўны калектыў. Праўда, штрафы гэтыя складаюць мізэрныя сумы. У мінулым годзе яны сягнулі лічбы ўсяго ў 240 мільёнаў рублёў. З другога боку на ўтрыманне міліцыянера за мінулы год лясгас патраціў 293 мільёны. У гэтым годзе лясгас плануе на штрафах не столькі атрымаць прыбытак, колькі ўтрымліваць міліцыянера і іншых кантралёраў. Толькі ці ўдасца?
|