Настаўнікі прымаюць меры
У мінулым нумары "БИ" паведамлялася, што ў Смаргонскім раёне затрымліваюць выплату заработнай платы настаўнікам і медыкам.
Настаўнікі адрэагавалі на гэта своеасаблівым чынам. 30 настаўнікаў Сольскай і 20 Крэўскай школ напісалі заявы аб выхадзе з прафсаюзнай арганізацыі. Медыкі чамусьці пакуль маўчаць. Аднак, не выключана, што на гэтым усё не скончыцца.
П.МАКЛЮК
|