Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Бірукова супраць СНІДА

У сакавіку ў Лідзе было зафіксавана 18 віч-інфіцыраваных.

На барацьбу з чумой 20-га стагоддзя тэрмінова выехала ў Ліду намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Марыя Бірукова. Яна правяла пасяджэнне міжведамаснага савета па прафілактыцы віч-інфекцый. Але ці спадуць тэмпы захворвання СНІДам у Лідзе невядома. Затое станоўча можна адказаць, што лідская суперактыўнасць па сбору подпісаў за адкрыццё Беларускага Нацыянальнага Універсітэта (набрана 4135000 подпісаў - аб гэтым мы пісалі ў мінулым нумары) павінна паблякнуць. А як жа інакш, вядома ж, што М.Бірукова мае шматгадовы вопыт у ідэалагічнай барацьбе. Некалі яна ўзначальвала ідэалагічны аддзел гродзенскага абкама і зарэкамендавала сябе вопытным спецыялістам. Дарэчы, у Лідзе яна правяла некалькі сустрэчаў з дырэктарамі школ.

П.МАКАРЭВІЧ

Назад