Лiда
Даеш тэхніку да мая!
Днямі ў Лідзе была праведзена рэспубліканская нарада па падрыхтоўцы кормаўборачнай сельгастэхнікі да палявых работ. Перад калгаснымі і раённымі кіраўнікамі паставілі задачу - да мая падрыхтаваць усю сельскагаспадарчую тэхніку. Пазней не будуць брацца пад ўвагу аніякія прычыны - давядзецца адказваць асабіста кіраўнікам гаспадарак і раёнаў. Гасцям паказалі новы кормаўборачны камбайн, які распрацавалі на Лідскім заводзе "Аграпраммаш". Асабліва нікога навінка не здзівіла.
|