Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Ушанавалі памяць

У гродзенскім музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава, прысвечаная Францішку Багушэвічу. Да ўвагі наведвальнікаў прапанаваныя кнігі і артыкулы, фотаздымкі паэта, яго сям'і; фотакопіі старонак, напісаных яго рукой, факсімільныя выданні і перавыданні зборнікаў "Смык Беларускі" і "Дудка Беларуская". Супрацоўнікі музею заўважаюць, што паэт часта бываў у Гародні, сябраваў са знанай пісьменніцай Элізай Ажэшкай, якая і параіла яму пісаць менавіта па-беларуску.

Па матэрыялах BARC

Назад