Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Зельва

«Праўда-посах пільгрыма...»

Йду шляхамі крутымі,

У небе зоры мігцяць,

Праўда-посах пільгрыма

У бездарожжы жыцця...

-так пісала славутая паэтка Ларыса Геніюш. Угодкі з дня яе смерці, якія заўжды адзначаюцца на Зэльвеншчыне беларускай грамадскасцю 7 красавіка на праваслаўнае свята Дабравешчанне сёлета прайшлі амаль непрыкметна.

Толькі ад прыхільнікаў яе таленту на магіле з'явіліся кветкі.

Між іншым, яшчэ ў мінулым годзе атрымаўшы доступ да архіваў КДБ і азнаёміўшыся са "справай" сям'і Геніюш, Беларускі Хельсінскі Камітэт хадайнічаў аб вынясенні пратэсту на прыгавор судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР ад 7 лютага 1949 года ў адносінах Івана і Ларысы Геніюш на прадмет яго адмены, паколькі доказу аб іх злачыннай дзейнасці ў матэрыялах справы не маецца... Прыкра, але вядомая ў свеце беларуская паэтка да гэтых дзён застаецца ў ліку ворагаў народа.

Дарэчы, сёлета будзе адзначацца 90-годдзе з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Як і заўжды збяруцца паэты, прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі, але, паверце, хочацца каб угодкі з дня нараджэння прайшлі без тых, хто робіць на яе імя сабе "рэкламу" асабліва ў апошні час, а ў шчырым асяродку тых, хто штогод як і ў 90-я гады прыязджаў каб наталіцца той вернасці беларускай зямлі і роднаму слову, высокай чалавечай годнасці.

Назад