Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Гродна

За правы чалавека

14 красавіка некалькі сябраў гродзенскай Грамады выйшлі з бела-чырвона-белым сцягам на несанкцыянаваны пікет у скверы на плошчы Савецкай.

Хлопцы трымалі ў руках плакат з тэкстам, у якім выказваўся пратэст супраць несправядлівага асуджэння арганізатараў мітынга 25 сакавіка - А.Зацэпіна і С.Мальчыка, і раздавалі ўлёткі з заявай сваёй партыйнай арганізацыі. Пікет працягваўся трохі больш чым дваццаць хвілін, тым не менш побач сабралася шмат людзей. Пенсіянеры, як звычайна, падзяліліся на прыхільнікаў і праціўнікаў. Гэтым разам было больш тых, хто не хоча адпраўляць сваіх унукаў у Чачню. Усе спрэчкі спыніў намеснік начальніка Ленінскага РАУС, падпалкоўнік Шмакаў: ён культурна патлумачыў пікетоўцам, што трэба разыходзіцца, паколькі ў іх няма дазволу. Хлопцы не сталі спрачацца і разышліся, заявіўшы журналістам, што мэты сваёй дасягнулі - прыцягнулі ўвагу гродзенцаў да праблемы і раздалі ўсе свае заявы.

Адзін цікавы момант: калі да пікетоўшчыкаў накіроўваўся п-к Шмакаў, побач з імі стаяла і ўважліва ўчытвалася ў тэкст плаката маладая дзяўчына. Нехта крыкнуў: міліцыя! Дзяўчыне параілі лепей адысці ў бок, каб не мець непрыемнасцяў, на што тая адказала: "Меня не заберут, я же на русском языке разговариваю".

М.МІКАЛАЙЧЫК

Назад