Зельва
Хаджэнне ў народ
15 сакавіка ў Зэльве адбыўся пікет прадстаўнікоў апазіцыі ў абарону Незалежнасці Беларусі.
Відовішча і сапраўды было цікавым, бо на стадыёне праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў раёна, а збоку ад праезджай часткі прадстаўнікі апазіцыйных партый і рухаў ладзілі пікет, які быў прымеркаваны маючаму адбыцца праз дзень візіту на Беларусь прэзідэнта Расіі Ул. Пуціна. За дзве гадзіны пікет супраць дамовы з Расіяй так і не стаў масавым.
Гэта першае "хаджэнне ў народ" з транспарантамі прадстаўнікоў апазіцыі ў Зэльве. Колькасць пікетоўшчыкаў за ўвесь час не дасягнула нават дзесяці чалавек. Улады не чынілі аніякіх перашкод. Аднак, мясцовая міліцыя паказала свой "малаколькасны" склад і гатоўнасць быць "начеку". Ведаючы пікетоўшчыкаў у твар, перапісала іх на чорны спіс. А праз дзве гадзіны, як пікетоўшчыкі, так і міліцыя разышліся па хатах.
Пётр ЖЭБРАК
|