Вандалы на радзіме Касцюшкі
Як удалося высветліць вашаму карэспандэнту, устаноўленая мінулай восенню бронзавая пліта ў Мерачоўшчыне Івацэвіцкага раёна, у памяць аб земляку Тадэвушу Касцюшку, які нарадзіўся і вырас тут, кіраўніку нацыянальна-вызвольнага паўстання 1794 года, была сарвана вандаламі з мэтай нажывы. Аднак супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС гэтыя маладыя людзі затрыманы.
А мемарыяльная пліта ў бліжэйшы час зноў будзе ўстаноўлена.
Пётр Жэбрак
|