Абаронім Айчыну самі!
Пад такім лозунгам гродзенскія арганізацыі "Маладога Фронту", "Маладой Грамады" ладзілі 23 красавіка з 11 да 12 гадзінаў несанкцыянаваны пікет каля Дома сувязі ў Гродне. Гэтая акцыя мела антывайсковую накіраванасць.
Моладзь агітавала за правядзенне вайсковай рэформы, якая б вырашыла праблемы з прафесійным войскам і альтэрнатыўнай вайсковай службай. Вялікая колькасць плакатаў, два бела-чырвона-белыя сцягі, раздача ўлётак стваралі ўражанне добра падрыхтаванай акцыі. Толькі ўлётак у гэты дзень было раздадзена каля 500. Сабрана каля сотні подпісаў за ажыццяўленне ў краіне вайсковай рэформы. Удзельнікі паабяцалі, што акцыя будзе працягвацца.
Андрэй Мялешка
|