Цікавяцца, каб дапамагчы
21 красавіка старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання "Ратуша" А.Мілінкевіч меў сустрэчу ў Мінску з членам праўлення камісіі па міжнародных справах Сената ЗША Янам Бжэзінскім і прэс-аташэ гэтай камісіі - Маркам Тысенам. Падчас спаткання абмяркоўваліся пытанні абароны правоў чалавека, сучаснай грамадскай і палітычнай сітуацыі на Беларусі, развіцця незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне.
|