Масты
Паабяцалі бульбы, ды не далі
У Мастах, як і ў іншых райцэнтрах вобласці, бюджэтнікам сталі затрымліваць заробак. Асабліва гэта адчулі на сабе медыкі. Нягледзячы на тое, што заробкі тут даволі нізкія, іх выплата затрымліваецца на два і больш тыдні. Да гэтага дадалася яшчэ адна прыкрасць: грошы найперш выплочваюць начальству і "сваім людзям", а малодшы медыцынскі персанал павінен заўсёды чакаць. Санітаркі і нянечкі вырашылі шукаць праўды. Пасля таго як раённая "вертыкаль" не адклікнулася на іх праблемы, жанчыны датэлефанаваліся да абласнога здраўаддзелу. Гродзенскі чыноўнік выслухаў скаргі і адказаў толькі на адну з іх - жанчыны плакалі і казалі, што няма чым карміць дзяцей - ён паабяцаў даць мех уласнай бульбы. Бульбы ён так і не даў, але ў бальнічнай касе на наступны дзень распачалі выдаваць грошы толькі малодшаму медперсаналу.
Я.ПАЛУБЯТКА
|