Смаргонь
Справы пайшлі ўніз
Няўдала складваецца гэты год для смаргонскага ільнозавода. За першы квартал прадукцыі выпушчана толькі на 43 млн. рублёў, што складае толькі 39% у параўнанні з падобным перыядам мінулага года. Калі ў 1999 годзе завод меў 743 тыс. рублёў прыбытку, то ў гэтым мае страты на 7640 тысяч рублёў. Акрамя гэтага не вырашаюцца праблемы з умовамі працы на прадпрыемстве, дзе працуе 66 чалавек, сярод якіх 48 жанчын. У першую чаргу гэта датычыць павышанай запыленасці паветра.
П.МАКЛЮК
|