Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Навагрудак

Дапамога ад немцаў

Ужо чацвёрты год запар у Навагрудак прыязджае гуманітарная дапамога з нямецкага горада Ляймэна.

Лекі, дзіцячае харчаванне, бальнічныя койкі, камплекты бялізны, адзенне для дзетак жыхары горада Ляймэна збіралі для беларускіх дзетак на працягу года. Акрамя Навагрудка немцы прывезлі падобную гуманітарную дапамогу ў Барысаў і Валожын, таксама ў дзіцячыя шпіталі. Цікава, што падобную дружбу з нямецкім горадам Ляймэнам наладзіў вядомы ў свеце беларус - Барыс Кіт, якому, дарэчы, у красавіку споўнілася 90 гадоў і які зараз жыве ў Германіі. Нядаўна аб ім выйшла кніга Лідзіі Савік "Космас беларуса". Барыс Кіт вядомы у свеце спецыяліст па паліву для касмічных караблёў. Дзяцінства яго прайшло побач з Карэлічамі, потым ён скончыў Навагрудскую беларускую гімназію і Віленскі ўніверсітэт, а пасля вайны апынуўся ў ЗША, дзе і стаў вядомым у свеце беларусам.

Я.ЛАПЦЕЎ

Назад