Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Медны посуд з музейных фондаў

Унiкальную выставу могуць цяпер паглядзець гарадзенцы ў Новым замку.

Упершыню тут дэманструецца экспазiцыя "Медны посуд 18-га - пачатку 19-га стагоддзя" з фондаў Нацыянальнага музея гiсторыi i культуры Беларусi. Прафесiянальны цэх меднiкаў гуртаваў майстроў па вырабу посуду ды iншых патрэбных рэчаў з медзi i быў у мiнулыя стагоддзi адным з самых паважаных i заможных у нашых землях. Нават славутае сваiм велiчным старадаўнiм прыгажуном-замкам паселiшча Меднiкi на Вiленшчыне сваей назвай хутчэй за усе абавязана прадстаўнiкам гэтай прафесii. На жаль, само рамяство меднiка знiкла з нашага жыцця -- як лагiчны вынiк тагачаснага "навукова-тэхнiчнага прагрэсу", калi майстры "здрадзiлi" любiмай медзi i пачалi выкарыстоўваць для вырабу посуду iншыя, больш танныя i практычныя матэрыялы. Суцяшае, што засталiся ў фондах музеяў узоры прадукцыi меднiкаў, з якiмi варта пазнаемiцца ўсiм, каго цiкавiць гiсторыя...

М.Д.

Назад