Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

«Мир. Труд. Май»

Першамай крочыць па планеце - пад такім лозунгам у Гродне адбыўся мітынг прысвечаны святу міра і працы. Мітынг адбываўся на плошчы Леніна, як і ў былыя часы, пампезна з мноствам чырвоных кумачоў, песнямі савецкіх часоў, бадзёрымі выступленнямі гарадскога начальства і перадавікоў вытворчасці. Як і некалі, па разнарадцы да помніка Леніна ішлі калоны з прадпрыемстваў, навучальных устаноў з плакатамі і чырвонымі сцягамі, а таксама з партрэтамі Лукашэнкі. Праўда, пампезнасці не было на тварах людзей. Некаторыя арганізацыі падыходзілі на плошчу, нават не раскруціўшы сваіх плакатаў і сцягаў і, трохі пастаяўшы, уцякалі ў парк, дзе працавалі буфеты. Даводзілася назіраць, як людзі віншуючы адзін аднаго, удакладнялі "Хрыстос уваскрос", нягледзячы на тое, што ў гучных дынаміках гучаў голас старшыні гарвыканкама А.Пашкевіча, які распавядаў, што мы падтрымліваем курс кіраўніцтва нашае краіны. Адна перадавіца з малочнага завода выступаючы, нават хвалілася, што марозіва мясцовай вытворчасці ведаюць у многіх расійскіх гарадах. Аднак народ практычна не рэагаваў на выступленні, хіба толькі школьнікі пускалі шарыкі ў паветра. Зрэшты, колькасна гэта яўна было не такое свята, як дзесяць гадоў таму, не так шматлюдна і весела. Да ўсяго яшчэ з халодным ветрам.

М.МІКАЛАЙЧЫК

Назад