Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Бацюшка працягвае шукаць праўду

На мінулым тыдні ў Гродзенскім абласным судзе разглядалася касацыйная скарга святара Беларускай народнай праваслаўнай царквы з мястэчка Пагранічны Бераставіцкага раёна айца Яна Спасюка ў дачыненні рашэння суда Ленінскага раёна Гродна.

Нагадаем, што айцец Ян Спасюк падаў у суд на газету "Гродненския епархиальные ведомости" і япіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія за тое, што ў газеце быў змешчаны артыкул, у якім, на думку ісца, был прыніжаны яго гонар і годнасць. Ян Спасюк запрасіў у суда спагнаць з газеты 70 тысяч рублёў і з япіскапа Арцемічя 50 тысяч рублёў. У прыватнасці ў газетным артыкуле прагучала, што Ян Спасюк падазраецца ў адмыванні грошаў і што супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа. А япіскап Арцемій, быццам, перад прыхаджанамі назваў Спасюка злодзеям і хапугай. Суд Ленінскага раёна ўстанавіў, што падобныя словы з вуснаў япіскапа Арцемія не гучалі, а газета, якая надрукавала матэрыял, не з'яўляецца юрыдычнай асобай і не можа выступаць у судзе ў якасці адказчыка. Абласны суд вынес рашэнне, як назваў яго сам суддзя Мікалай Кічко, палавінчатае. У дачыненні япіскапа Арцемія рашэнне Ленінскага суда засталося правамоцным, а што датычыць газеты - справа будзе перададзена на паўторнае разгледжванне другому складу суда, і ў суд будуць запрошаны заснавальнікі газеты - прадстаўнікі Гродзенскай праваслаўнай епархіі. У сваю чаргу Ян Спасюк патлумачыў суду, што ён адпачатку не выстаўляў іск да ўсяе епархіі, паколькі не мае прэтэнзіі да ўсіх праваслаўных прыхаджан, а толькі да супрацоўнікаў газеты.

Нагадаю яшчэ, што такія адносіны ў айца Спасюка з Гродзенскай епархіяй пачаліся пасля таго, як ягоны прыход выйшаў з пад пратэктарату Рускай праваслаўнай царквы і аб'явіў сябе прывержанцам Беларускай народнай праваслаўнай царквы з цэнтрам у ЗША. Дарэчы, як зазначыў Ян Спасюк, да яго па-ранейшаму прыходзіць на службу шмат людзей і асабліва гэта можна было назіраць падчас вялікдзеня.

М.КАРНЕВІЧ

Назад