Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Шыльда знайшлася

Нядаўна ў Ваўкавыску хапіліся, што з будынка КПП былой вайсковай часткі па вуліцы Жолудзева згінула мемарыяльная шыльда на якой увекавечвалася памяць генерала Карбышава. Аб гэтым паведаміла раённая газета. Праз некалькі дзён прапажа знайшлася. Аказалася, што шыльду знялі работнікі Цэнтра тэхнічнай творчасці, паколькі яна была дрэнна прымацавана і магла ўпасці і разбіцца. Увесь гэты час шыльду захоўваў на КПП стораж В.Кот, які і паведаміў аб гэтым у рэдакцыю. Плануецца, што шыльда будзе прымацавана на другім будынку па вуліцы Жолудзева, паколькі былое КПП цяпер не адпавядае для гэтай ролі.

М.ГАШЫМАЎ

Назад