Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Мы - першыя

24 мая ў музычнай школе №3 адбыўся першы выпуск у гісторыі школы. Да гэтага часу школа з'яўлялася толькі філіялам.

Гісторыя школы пачынаецца яшчэ з 1957 года, пазней у 1991 яна становіцца філіялам першай музычнай школы і толькі праз восем гадоў яна атрымлівае цяперашні статус. Аднак менавіта тут быў створаны адзін з першых аркестраў гітарыстаў на Беларусі, кіраўніком якога стала Вольга Дзмітрыеўна Гірэнь. Ёсць тут і свае таленавітыя навучэнцы: гітарысты С.Шымбарэвіч, П.Кухта, А.Юшкевіч - неаднаразовыя лаўрэаты рэспубліканскіх і абласных конкурсаў. На наступны навучальны год дырэктар школы Г.Г.Шэмет плануе адкрыць новыя класы: флейты і саксафона.

Першы выпуск школы налічвае 17 выхаванцаў з народнага і фартэп'яннага аддзяленняў. Праўда, чырвоны дыплом атрымала толькі адна Вольга Шэвезінская. Урачысты вечар пачаўся з уручэння дыпломаў. Дарэчы, дзеля гэтай урачыстасці быў напісаны гімн. Магчыма надалей ён стане візітнай карткай музычнай школы №3. Выпускнікам і выкладчыкам у гэты вечар уручалі спецыяльна зробленыя медалі. Было прыемна, паколькі паўсюдна знаходзіліся шчаслівыя, знаёмыя твары.

Дзяніс КалІк, выпускнік

Назад