Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Цудоўны вечар

24 траўня ў Гродзенскім тэатры лялек адбылася пастаноўка неўміручага спектакля "Тутэйшыя" пастаўленага па п'есе класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Гэты спектакль заўсёды прыцягваў увагу гледачоў, а гэтым разам больш звычайнага, паколькі прысутнымі ў зале ў большасці была моладзь. Да ўсяго, ўваход быў вольным дзякуючы грамадскаму аб'яднанню "Ратуша", якое зафундавала для моладзі сапраўднае свята. Пасля спектакля адбыўся невялікі канцэрт вядомага гродзенскага барда і актора В.Шалкевіча, які, дарэчы, выконваў у спектаклі ролю заходняга навукоўца.

Вольнае месца ў зале было немагчыма знайсці, усе гледачы атрымалі цудоўны настрой.

С. МельнІчэнка

Назад