Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Каб бараніць свае правы

27 траўня ў Гродне на старажытным месцы каля Каложскай царквы прайшло ўрачыстае святкаванне выпускнікоў Школы правоў чалавека, створанай праваабарончым цэнтрам пры Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднанні "Ратуша".

Школа выпусціла ўжо свой трэці набор вучняў. На працягу трох месяцаў моладзь знаёмілася з законамі нашай дзяржавы, згодна якіх усе мы маем не толькі абавязкі, але і правы. Падчас заняткаў была магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю праваабарончых арганізацый, а таксама сустрэцца з цікавымі людзьмі, якія маюць дачыненне да праваабарончай дзейнасці. Адбылася цікавая экскурсія па старажытных мясцінах Беларусі, якая традыцыйна скончылася на беразе возера Літоўка, што паблізу Наваградка.

Усе выпускнікі атрымалі дыпломы аб паспяховым заканчэнні школы. Школа правоў чалавека плануе аб'явіць свой чацвёрты набор.

Аляксей СЦЯПАНАЎ, выпускнік

Назад