Смаргонь
У медыцыны не стае фінансаў
1038 ставак медыцынскіх работнікаў на сёння маецца ў раёне, але заняты яны не ўсе.
Не хапае 26 дактароў і 33 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Забяспечанасць медыцынскімі кадрамі ў Смаргонскім раёне адна з самых нізкіх у вобласці. Па прычыне іх адсутнасці ў вёсках раёна не працуе чатыры ФАПы. У структуры расходаў медыцыны заработная плата складае 50%, 15 ідзе на закупку медыкаментаў, 11 - на харчаванне для хворых. Кошт аднаго койка-дня сёння складае 1057 рублёў. Каб нейкім чынам паправіць матэрыяльны стан, штогод на месяц закрываюцца чатыры ўчастковыя бальніцы раёна, а персанал адпраўляецца ў адпачынак.
П.МАКЛЮК
|