Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

ВАЎКАВЫСК

Пакуль адпусціла

Акцыянернае таварыства "Краснасельскцэмент"і міжкалгаснае прадпрыемства па вытворчасці цэменту спажываюць разам 80% усяго аб'ёма паступаючага ў раён газа, аднак своечасова расплаціцца за яго не ўдаецца. Толькі зараз "Краснасельскцэмент" разлічыўся цалкам за май і мінулыя даўгі. Гэта ўдалося зрабіць дзякуючы сродкам, якія заранёў унеслі спажыўцы прадукцыі прадпрыемства. Пазней, па дамоўленасці, завод будзе разлічвацца з імі сваёй прадукцыяй. Удалося расплаціцца з даўгамі і за электраэнергію, што дазволіла прадпрыемству трохі ўздыхнуць і заняцца вытворчасцю.

М.ГАШЫМАЎ

ЛІДА

Самая прыгожая лідчанка

Днямі ў Лідзе на конкурсе прыгажосці абралі самую прыгожую дзяўчыну горада. Ёй стала 16-гадовая школьніца Таццяна Расюк. Вызначыла пераможцу кампетэнтнае журы пад старшынствам выкладчыка кафедры акторскага майстэрства і рэжысуры сталічнай Акадэміі мастацтваў. Першай віцэ-міс названа Вольга Васькіна, другой - Сняжана Саўрас. Пераможцам уручаны шыкоўныя кветкі і не менш шыкоўныя падарункі: тэлевізар "Самсунг", музычны цэнтр і відэаплэер. Поспехаў вам, дзяўчаты.

Наш віртуоз

Навучэнец лідскай музычнай школы Валерый Звярко ўвайшоў у лік пераможцаў ІУ міжнароднага конкурса акардэаністаў, які адбыўся ў Вільнюсе. У конкурсе бралі ўдзел музыканты з Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Літвы. Беларусь прадстаўляў адзін Валерый, які нядрэнна там сябе зарэкамендаваў.

П.МАКАРЭВІЧ

НАВАГРУДАК

Свіцязь

мяняе статус

Як стала вядома, у Навагрудскую раённую інспекцыю Прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя звярнулася кіраўніцтва Беларускай чыгункі з мэтай перадаць ім возера Свіцязь як рыбагаспадарчы вадаём. Чыгуначнікі мараць зрабіць гістарычнае возера прыемным месцам рыбаловаў і зарабляць на гэтым грошы, паколькі лавіць рыбу можна будзе толькі папярэдне заплаціўшы.

Я.ЛАПЦЕЎ

Гродно

До Минска на самолете

С 12 июня в Гродненском аэропорту открылся новый пассажирский рейс "Гродно - аэропорт "Минск-1".

Регулярные полеты в столицу будут осуществляться по понедельникам, пятницам и субботам самолетом "АН-2". Продолжительность полета составит 1 час 15 минут; стоимость билета - 8 тысяч 800 рублей. Кстати, теперь из Гродно можно будет взять билет до Москвы и Киева с пересадкой в Минске.

Возобновить полеты из Гродно в Минск планировалось еще год назад. Однако тогда от этой идеи пришлось отказаться из-за резкого подорожания авиационного топлива. Еще в начале 90-х самолеты из Гродно до Минска летали три раза в день, теперь только три раза в неделю. По сравнению с прошлым годом, количество рабочих мест в аэрапорту сократилось на 60 процентов. Правда, некогда с размахом построенный гродненский аэропорт мог по своим возможностям обеспечивать количество полетов как минимум раз в сто больше, чем теперь. Но эти времена еще не пришли.

МК

Назад