Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Арыштавалі і адпусцілі

На мінулым тыдні супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці затрымалі начальніка Мастоўскага аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Аляксандра Хадаска.

Ён быў затрыманы на сваім рабочым месцы. У яго кабінеце быў праведзены вобыск, дзе, па словах аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, былі знойдзены памечаныя купюры амерыканскіх даляраў, якія А.Хадасок ўзяў у якасці хабару. Пасля гэтага маёра Хадаска памясцілі ў Гродзенскі следчы ізалятар, але ўжо праз тры дні яго адпусцілі. Праўда, за гэты час маёра звольнілі з працы.

Назад