Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Фестываль фундаваў мастак Іваноўскі

Традыцыйны гродзенскі фестываль беларускай эстраднай песні "Песня над Нёманам" сёлета праходзіў у Палацы культуры хімікаў. Як заўжды, большасць маладых талентаў прадстаўлялі студэнты вучылішча мастацтваў, вядомага сваёй эстраднай студыяй "Забава". Аднак нядрэнна выглядалі дзяўчаты і хлопцы з музвучылішча, медыцынскага вучылішча і нават сельгасінстытута. Па выніках фестывалю Гран-пры атрымала прадстаўніца вучылішча мастацтваў Вольга Змуршчык. Гродзенскі мастак Дзмітры Іваноўскі ўручыў ёй галоўную ўзнагароду - сваю карціну, на якой выява старажытнага Гродна.

Р.ПЯТРОЎ

Назад