Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

І ў нас святкавалі Грунвальд

Таварыства літоўцаў "Цівіне" у Гродне адзначыла 15 ліпеня 590-годдзе перамогі ў Грунвальдскай бітве, а таксама 5-годдзе свайго існавання.

У Брыгіцкім касцёле адбылася імша, пасля чаго ўсе запрошаныя накіраваліся да помніка Вітаўту, дзе ўсклалі кветкі, памянулі продкаў і паспявалі песні. Старшыня таварыства А.Дзіргінчус падчас свайго выступу заўважыў, што ў гісторыі гэта адно з самых вялікіх святаў, як для літоўскага, так і для беларускага і польскага народаў. Толькі вось літоўцы, якія жывуць у Гродне, сабраліся адсвяткаваць яго практычна ўсе, а ад беларусаў і палякаў прыйшло толькі некалькі прадстаўнікоў.

У адным з бліжэйшых нумароў газеты мы планум змясціць больш падрабязны матэрыял аб дзейнасці літоўскага таварыства.

Назад