Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Робяць бізнэс на прэзыдэнце

Падчас селектарнай нарады, якая транслявалася на мінулым тыдні чатыры гадзіны па ўсёй краіне, мінскія камерсанты прывезлі ў Масты на продаж партрэты А.Лукашэнкі. Звычайныя партрэты, якія паўсюдна прадаюцца ў крамах, яны змясцілі ў драўляныя рамкі, падфарбавалі, пакрылі лакам і надалі гэтаму твору цалкам салідны выгляд. Кошт аднаго такога партрэта склаў 11600 рублёў. Вымушанымі пакупнікамі сталі старшыні мясцовых калгасаў - адмовіць ніхто не змог. Грошы пералічвалі па безнаяўнаму разліку. Дарэчы, адзін партрэт А.Лукашэнкі ў рамцы складае амаль месячны заробак мастоўскага калгасніка. Бізнэс ёсць бізнэс...

Я.ПАЛУБЯТКА

Назад