Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Збіраюць назіральнікаў

Кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску з павагай ставіцца да рашэння, прынятага Кангрэсам дэмакратычных сілаў аб няўдзеле апазіцыйных палітычных партый у восенскіх парламенцкіх выбарах, аднак лічыць такое стаўленне не зусім палітычна мудрым. На яго думку, без новых людзей у парламенце не можа быць ніякіх зменаў у краіне, а значыцца будзе расці залежнасць Беларусі ад Расіі. Аб гэтым спадар Вік заявіў на мінулым тыдні ў Гродне падчас сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Мэта яго візіта ў наш горад - стварэнне абласной структуры назіральнікаў на прадстаячыя выбары. На думку спадара Віка, свету трэба дакументальна паказаць іх праўдзівасць і дэмакратычнасць. Мясцовыя апазіцыянеры, у сваю чаргу, стараліся давесці дыпламату, што ў любых умовах улада ўсяроўна сфальсіфікуе вынікі выбараў, так як гэта было на двух ранейшых рэферэндумах.

Тым не менш, у вобласці набралася ўжо зараз 360 ахвотных, якія будуць назіраць за выбарамі. Плануецца, што для іх будуць праведзены спецыяльныя семінары па навучанню міжнароднаму вопыту.

Спадар Вік таксама сустрэўся з намеснікам старшыні аблвыканкама спадаром Саўчанкам і старшынём гарвыканкама А.Пашкевічам. Яны запэўнілі прадстаўніка АБСЕ, што рашуча настроены на тое, каб правесці сапораўдныя дэмакратычныя выбары.

Усё, здаецца, добра за выключэннем таго, што А.Луекашэнка так і не выканаў патрабавання сусветнай супольнасці і выбарчае заканаўства РБ надалей не адпавядае агульнапрынятым еўрапейскім стандартат. Так што дзіўна, як можна праводзіць сапраўдныя дэмакратычныя выбары, калі нават сам Закон такім нормам не адпавядае.

М.МІКАЛАЙЧЫК

Назад